Віды турнірных практыкаванняў у ХV-ХVІ стст.
Віды турнірных практыкаванняў у ХV-ХVІ стст.
Больш падрабязнае акцэнтаванне ўвагі на практыцы правядзення турніраў у Еўропе і іх відах абумоўлена тым, што менавита на гэты час прыпадае актыўнае далучэнне феадалаў Вялікага княства Літоўскага да турнірных традыцый. Па-ранейшаму галоўным відам рыцарскіх забаў заставаліся групавыя сутычкі (меле), якія, па сутнасці, і з?яўляліся турнірамі ў поўным сэнсе гэтага слова. Па прычыне значнай колькасці ўдзельнікаў для их правядзення патрабавалася вялікая прастора, таму найчасцей яны праводзіліся па-за межамі горада, на агароджаным месцы.
Найбольш пашыраным варыянтам групавых турніраў з?яўляліся т.зв. палявыя турніры (ням. Feldturnier) і вольныя турніры (ням. Freiturnier). У разглядаемы час яны уключалі два этапы – групавую сутычку і змаганне на мячах. Две каманды рыцараў сутыкаліся ў лінейным парадку, як на полі бою, імкнучыся прарваць шыхт непрыяцеля, выбіць з сядла максімальную колькасць праціўнікаў ці скрышыць як мага большую колькасць коп?яў. Пасля скрышэння коп?яў бой распадаўся на парныя сутычкі на мячах, якія першапачаткова праводзіліся пеша, але ў ХV—ХVІ стст. пераважна конна. Пераможцам лічыўся той, што наносіў суперніку больш удараў. Калі адзін з удзельнікаў турніра хацеў прыпыніць свой удзел у турніры, ён мог знабіць гэта, зняўшы шлем. Падчас правядзення палявых турніраў выкарыстоўвалася звычайныя баявыя коп?і і пласцінавыя даспехі, якія для вольнага турніра ўзмацняліся некаторымі ўзмацняльнымі элементамі.20
У пачатку ХVІ ст. у Германіі з?явіўся так званы турнір на булавах (ням. Kolbenturnier). Ён таксама праводзіўся паміж партыямі рыцараў, колькасць якіх магла дасягаць 20 чалавек. Коп?і на такіх спаборніцтвах не выкарыстоўваліся, а зброяй служыў тупы, але цяжкі меч і булава (“кольба”), даўжынёй да 80 см., вырабленая з цвёрдых парод дрэва. Спачатку ўдзельнікі змагаліся на булавах, а потым браліся за мячы. Даўжыня зброі і яго вага старанна правяраліся суддзямі. Задачай удзельнікаў такога турніра было разбіць у праціўніка нашлемныя ўпрыгожанні, якія мелі геральдычны характар ці сімвалізавалі талісман, падараваны рыцару яго дамай. Па адных звестках, апошні турнір на булавах быў праведзены ў 1487 г., па другіх – такія спаборніцтвы практыкаваліся да першай чвэрці ХVІ ст.21
Адным з варыянтаў турніраў з?яўляўся т.зв. венгерскі турнір, які быў папулярны ў шэрагу краін Еўропы ў ХVІ ст. Падчас іх правядзення шырока выкарыстоўвалася спалучэнне элементаў узброенага спаборніцтва і касцюміраванага маскарада. Галоўнай асаблівасцю венгерскіх турніраў было выкарыстанне спецыфічнага гусарскага ўзбраення – гусарскіх тарчаў замест нямецкіх, венгерскія шаблі, якія часта служылі толькі ўпрыгожаннем, спецыфічныя венгерскія шпоры і г.д.22
Да турнірам у поўным сэнсе гэтага слова належаў таксама пешы турнір. Ён узнік у часы праўлення імператара Максімільяна І і быў яўна звязаны з манерай боя, характэрнай для нямецкіх ландскнехтаў. Удзельнікі такіх турніраў, таксама падзеленыя на дзве каманды, змагаліся праз драўляны бар?ер, але рухаліся не паралельна, а перпендыкулярна яму. Турнір, падобна коннаму палявому, ці вольнаму турніру, складаіся з двух фазаў – змагання на коп?ях (піках) і на мячах. Падчас першай фазы ўдзельнікі імкнуліся зламаць піку праціўніка, пры гэтым сваё кап?ё яны дрымалі дзмюма рукамі, як ландскнехты. Дазвалялася зламаць ад пяці да шасці коп?яў. Забаранялася наносіць удары ніжэй пояса, таму ногі, як правіла, не былі пакрыты даспехамі. Першапачаткова для пешых турніраў выкарыстоіваліся звычайныя пласцінавыя даспехі, аднак у першай палове ХVІ ст. для гэтых мэтаў была сканструявана спецыяльная “зброя”. Яна ўяўляла сабой поўдаспех з закрытым шлемам – прылбіцай. Як ужо адзначалася, другая фаза пешага праводзілася на мячах. Пры гэтым кожны ўдзельнік, як і ў конных турнірах, стараіся нанесці праціўніку максімальна большую колькасць удараў, не выпусціўшы пры гэтым з рук уласную зброю. Найчасцей бой веўся да нанясення пэўнай колькасці ўдараў, пераважна пяці. Пешыя турніры, як правіла, праводзіліся перад коннымі спаборніцтвамі, якія патрабавалі больш часу на падрыхтоўку.23
Да пешага турніру набліжаўся пешы паядынак, які сягае сваімі каранямі яшчэ ранняга сярэднявечча з звязваецца, верагодна, з т.зв. “Божым судом”. У ХV ст. гэты від практыкаванняў атрымаў назву “пешы бой”, ці “старадаўні нямецкі пешы бой”. У адрозненне ад турніраў, ён праводзіўся паміж двума праціўнікамі на чатырохкутным рысталішчы, агароджаных канатамі (прататып сучаснага баксёрскага рынга). Пры двары германскага імператара Максімільяна І гэты від баявых практыкаванняў атрымаў вялікую папулярнасць, быў значна рэгламентаваны і ўжо ў такой форме шырока разышоўся па ўсёй Еўропе. Ён праводзіўся першапачаткова на мячах, але ўжо ў часы Максімільяна І – на самых розных відах клінковай, абуховай і дрэўкавай зброі – мячах, у тым ліку двуручных, цясаках, кінжалах, сякерах, булавах, баявыях цапах, піках, альшпісах, алебардах і г.д. Задачай удзельнікаў пешага бою было нанясенне праціўніку як мага большай колькасці ўдараў. Падобныя баі, якія вельмі спрыялі развіццю фехтавальнага мастацтва, былі адным з найбольш небяспечных відаў турнірных спаборніцтваў. Таму ў ХV ст., калі яны набылі характар не крывавых “Божых судоў”, а спартыўных спаборніцтваў, іх правядзенне патрабавала шматлікіх мераў перасцярогі. Перш за ўсё, на рысталішчы прысутнічала некалькі (да 8) памочнікаў суддзяў, апранутых ў даспехі і ўзброеных палкамі. Яны ўважліва сачылі за ходам бою і ў выпадку неабходнасці разводзілі ў бакі раз?юшаных праціўнікаў. Акрамя таго, з канца ХV ст. для пешых баёў канструяваліся спецыяльныя даспехі, у якіх не толькі ўлічваліся засцерагальныя якасці, але таксама прадугледжвалася пэўнае абмежаванне свабоды рухаў, каб прадухіліць нанясенне суперніку занадта моцных ўдараў.24
Важным відам баявых практыкаванняў з?яўляліся конныя сутычкі капійнікаў, якія ў свядомасці сучаснага чалавека часта, але не зусім слушна, асацыююцца з турнірамі ў сціслым разуменні гэтага слова. Яшчэ ў ХІІ—ХІІІ стст. сутычкі капійнікаў праводзіліся рэдка, аднак у далейшым іх папулярнасць узрастала і дасягнула свайго апагея ў ХV—ХVІ стст. Першапачаткова тут, як і на ўласна турнірах (групавых сутыкненнях), прадугледжвалася змаганне на мячах у тых выпадках, калі бой на коп?ях не выяўляў пераможцу. Аднак у далейшым ад другой фазы сутыкнення адмовіліся, колькасць капійных заездаў павялічылі да некалькіх і цяпер перамога прызнавалася за тым, што выбіў праціўніка з сядла ці скрышыў большую колькасць коп?яў. Як правіла, сутычкі на коп?ях папярэднічалі ўласна турнірам.
У ХV ст. з?явілася некалькі дзесяткаў варыянтаў сутыкненняў на коп?ях, аднак усе яны могуць быць падзелены на дзве групы – сутыкненні на тупых коп?ях (ням. Gestech) і сутыкненні на вострых коп?ях (ням. Rennen). Адрозненні паміж гэтымі варыянтамі заключаліся не толькі ў выкарыстоўваемых коп?ях, але таксама ў канструкцыі даспехаў, манеры вядзення боя, задачах удзельнікаў.
Асаблівасцю сутыкненняў на тупых коп?ях (гештэх) было тое, што пасля кожнага заезда, калі пераможца не быў выяўлены, праціўнікі зноў раз?язджаліся на зыходныя пазіцыі, адкуль паўторна атакавалі адзін аднаго. Выдзяліліся італьянскі гештэх, які праводзіўся праз плот, і некалькі варыянтаў нямецкага гештэха, асноўнымі з якіх былі гештэх “высокіх сёдлаў” (Gestech im hohen Zeug), “агульнанямецкі” (gemeideutsche Gestech) і “апранутых у даспех” (Gestech im Beinharnisch). Для ўсіх гэтых відаў сутыкненняў было характэрна выкарыстанне спецыяльнага даспеха (ням. Stechzeug). Галоўнай асаблівасцю гештэха “высокіх сёдлаў” было, як вынікае з назвы, выкарыстанне сядла, якое забяспечвала вершніку больш высокую пасадку. Высокія пярэднія лукі, абітыя жалезам, даходзілі да грудзей рыцара і закрывалі ногі. Да пярэдніх лук мацаваўся жалезны пояс, які ахопліваў тулава вершніка і цалкам выключаў яго падзенне з каня. Таму задачай удзельнікаў такога спаборніцтва было не выбіць праціўніка з сядла, а толькі скрышыць уласнае кап?ё і тым самым прадэманстраваць сілу ўдара. Падчас правядзення гештэха “высокіх сёдлаў” прадугледжвалася выкарыстанне металічнага пакрыцця ног рыцара, скураной конскай папоны і глухога металічнага налобніка.
“Агульнанямецкі” гештэх не прадугледжваў аховы ног вершніка. У каня скураной папонай пакрывалася толькі холка, затое для лепшай аховы конскіх грудзей выкарыстоўвалася падушка з грубага палатна, набітая саломай. Сядло было пазбаўлена задняй лукі, што рабіла пасадку ў ім даволі ненадзейнай. Таму галоўнай задачай падчас гэтага віда спаборніцтваў было збіць праціўніка з сядла, хаця на ўменне скрышыць кап?ё таксама звярталася ўвага.
Гештэх “апранутых у даспех” прадугледжваў два варыянты, якія адрозніваліся тыпам сядла – з высокімі заднімі лукамі ці без іх. У адпаведнасці з гэтым задачай удзельнікаў было скрышыць сваё кап?ё ці выбіць праціўніка з сядла. Асаблівасцю гешэхта “апранутых у даспех” было абавязковае выкарыстанне даспешнага пакрыцця ног рыцара.25
Турнірныя сутыкненні “рэнэн” ўзніклі ў Германіі ў першай палавіне ХV ст. Па ўсёй верагоднасці, яны выводзяцца з баявых гульняў не прадстаўнікоў цяжкаўзброенага рыцарства, а лёгкіх вершнікаў, называных часам “рэнерамі”. Іх засцерагальнае ўзбраенне абмяжоўвалася шлемам-саладай, кірасай, шчытом-тарчай, якія толькі раз-пораз дапаўняліся наручамі. Сутыкненні праводзіліся з поўным разгонам каня, прычым праціўнікі, якія выкарыстоўвалі баявыя вострыя коп?і, стараліся выбіць праціўніка з сядла. Калі сутыкненне не выяўляла пераможцу, супернікі не раз?язджаліся на зыходныя пазіцыя, як у гештэху, а скакалі на супрацілеглыя канцы рысталішча, разварочваліся, бралі новыя коп?і і зноў сутыкаліся. Такім чынам, паядынак мог уяўляць сабой цэлую серыю сутыкненняў, якія нагадвалі скачкі, што і гучыць па-нямецку як “Rennen”.26
Хутка рэнэнам зацікавіліся і прадстаўнікі знаці. Была распрацавана вялізарная колькасці варыянтаў падобных спаборніцтваў, часам, здавалася б, вельмі слаба звязаных паміж сабой. Адзінае, што іх аб?ядноўвала – выкарыстанне вострых коп?яў і сутыкненні ў выглядзе серыі атак з поўным разгонам каня. Як правіла, гэты від практыкаванняў вымагаў спецыяльнага даспеха – т.зв. “рэнцойг” (Rennzeug), аднак некаторыя варыянты рэнэна праводзіліся без выкарыстання асобных элементаў, ці ўвогуле без даспеха.
Вызначыць усе варыянты рэнэна, існаваўшыя ў ХV—ХVІ стст., не ўяўляецца магчымым, таму ёсць сэнс спыніцца толькі на некаторых з іх. Найбольш набліжаным да гештэха з?яўляліся т.зв. “жорсткі рэнэн” (ням. Anzogenrennen), “змяшаны рэнэн” (ням. Kronelrennen) “палявы рэнэн” (ням. Feldrennen) і “іншаземны рэнэн” (ням.Welschrennen). Задачай удзельнікаў “жорсткага рэнэна” было скрышыць сваё кап?ё аб тарчу праціўніка. У “змяшаным рэнэне” адзін з праціўнікаў быў апрануты ў “рэнцойг”, а другі – у “штэхцойг”, прычым ад удзельнікаў патрабавалася выбіць праціўніка з сядла ці зламаць сваё кап?ё. У “палявым рэнэне”, удзельнікі якога выкарыстоўвалі баявыя даспехі, патрабавалася скрышыць кап?ё. “Іншаземны рэнэн”, які патрабаваў ад удзельнікаў выбіць праціўніка з сядла ці зламаць сваё кап?ё, прадугледжваў выкарыстанне баявых даспехаў у камплекце з закрытым шлемам тыпа “армэ”.
Аналагічныя задачы ставіліся перад удзельнікамі “вульстрэнэна” (ням. Wulstrennen), хоць у гэтым відзе практыкаванняў не выкарыстоўваўся шлем. Падчас правядзення “пфаненрэнэна” (ням. Pfannenrennen) не выкарыстоўваўся не толькі шлем, але і даспех. Праціўнікаў бараніла толькі набліжаная да прастакутніка нагрудная пласціна. Гэты від турнірных сутыкненняў лічыўся такім небяспечным, што на рысталішчы загадзя змяшчалася труна для пераможанага рыцара.
Задачай удзельнікаў “механічнага рэнэна” (ням. Geschiftrennen) было нанесці трапны ўдар праціўніку і пры гэтым утрымацца ў сядле. Сваю назву гэты від сутыкненняў атрымаў з-за выкарыстання спецыяльных механізмаў, якія падпружыньвалі тарчу ці нагрудную мішэнь. У адпаведнасці з гэтым выдзеляліся “мехаічны рэнэн з тарчай” (ням. Geschifttartschenrennen) і “механічны рэнэн з нагруднай мішэнню” (Geschiftscheibenrennen). Пры ўдалым удары кап?я механізм прыводзіўся ў дзеянне і выкідаў высока ўверх тарчу альбо разкідаў у бакі клінні, якія падпружыньвалі мішэнь. Тым самым не толькі дакладна вызначалася трапнасць і сіла ўдара кап?ём, але і павышалася відовішчнасць спаборніцтваў.
Да згаданага варыянта рэнэта набліжаўся т.зв. “бундрэнэн” (ням. Bundrennen). Пры ўдалым удары кап?ём смецыяльны механізм таксама выкідаў тарчу праціўніка высока ўверх, але пры гэтым яна разляталася на мноства сегментаў. Асаблівасцю тэтага варыянта турнірных сутыкненняў было тое, што тут не прадугледжвалася выкарыстанне падбародніка, парыкрываўшага ніжнюю частку твару. Таму пры няўдалым удары супернікам пагражала смяротная небяспека.
Трапнасць удару была галоўным патрабаваннем да ўдзельнікаў і падчас правядзення “трапнага рэнэна” (ням. Scharfrennen). Вершнік павінен быў ці выбіць праціўніка з сядла, ці моцным ударам кап?я сарваць выгнутую тарчу з крукоў, якія фіксавалі яе на кірасе.27
Як ужо адзначалася, вялікай папулярнасцю карысталіся ў ХV—ХVІ стст. інсцыніроўкі аблогі замкаў (т.зв. шармютцэль), якія ў гэты час праводзіліся з грандыёзным размахам. Галоўнай задачай падобных рыцарскіх забаў было захапіць замак ці ўтрымаць яго. Пры гэтым магла выкарыстохвацца самая разнастайная зброя – ад кветак і пустацелых ядраў, да мячоў, коп?яў і гармат.28
Адным з позніх, але найбольш жывучых відаў рыцарскіх гульняў, былі т.зв. “скачкі за колцам”, якія сталі вельмі папулярнымі ў другой палове ХVІ ст. і практыкаваліся ажно да другой паловы ХVІІІ ст. Удзельнікі “скачак” на поўным скаку імкнкліся патрапіць кап?ём усярэдзіну колца, падвешанага высока ўверсе на шнуры. Распаўсюджанне падобнай забавы сведчыць пра заняпад, які перажывала з канца ХVІ ст. традыцыйная рыцарская практыка капійных сутычак. Уменне моцна наносіць удары праціўніку і вытрымліваць удары ў адказ сталі цаніцца не вельмі высока, тады як узраслі патрабаванні да хуткасці і спрытнасці вершнікаў. Апроч “скачак за колцам”, гэтыя якасці выяўляліся ў такіх спецыфічных відах конных практыкаванняў, як “квінціна” і “карусель”. Прадчас правядзення “квінціны” ўдзельнікі стараліся патрапіць кап?ём у цэнтр шчыта, прымацаванага да манекена, які круціўся вакол слупа і трымаў у руцэ мяшок з пяском. У выпадку промаха манекен рэзка паварочваўся і стукаў мяшком з пяском па спіне рыцара. У “каруселі”, якая з?явілася замест “квінціны” у ХVІІ ст., задачай удзельнікаў было патрапіць у кардонную ці драўляную галаву маўра, размешчаную на слупе.29
Практыкаваліся і зусім ужо нетрадыцыйныя спосабы прадэманстраваць спрыт кавалерыстаў, якія маглі змагацца паміж сабой, шпурляючы адзін у аднаго пустымі глінянымі шарамі, напоўненымі пудрай ці духмянай вадой, пасля чаго пераходзілі да змагання пры дапамозе больш звыклай зброі.30
У прынцыпе, задачай усіх турнірных практыкаванняў было прадэманстраваць уменне валодаць зброяй. Таму барцоўскія прыёмы тут не віталіся. Аднак, у шэрагу выпадкаў, удзельнікі турнірных відовішчаў маглі выклікаць жадаючых на рукапашны бой і тым самым прадэманстраваць сваю фізічную сілу. Падобныя спаборніцтвы мелі месца, напрыклад, у Вене ў 1515 г., дзе былі арганізаваныя пышныя гульні з нагоды сустрэчы імператара Максімільяна І з каралямі Чэхіі, Венгрыі і Польшчы. “Бых паміж чэхамі шляхціц адзін па прозвішчу Стыбіч, муж надзвычай моцны, які, будучы ўжо шчасливы шмат у якіх ганітвах, так пыхлівы, што ўсіх выклікаў [на бой] і абяцаў сто чырвоных залатых таму, што б сябе спрытнейшым і мацнейшым за яго паказаў. Адрываў ён абручы ад колаў возовых, скручваў іх у трубку і зноў раскручваў, ламаў падковы, пасадзіўшы на кожнай руцэ двух чалавек, падымаў іх угару. Ніхто з падобным геркулесам спрабаваць сябе не адважваўся, але ж выступае адзін з дворскіх караля Жыгімонта (караля польскага і вялікага князя літоўскага – Ю.Б.), ледзве 23 гадоў маючы, па прозвішчу Радзіміньскі, той адзін прыняў выклік. Вызначылі дзень, сабралася вялікае мноства гледачоў; увайшлі ўдзельнікі ў шранкі, усе намошчаныя алеем, апоч далоняў, каторыя воскам і смалой нацёрлі. Калі паміж сабой схапіліся, з кожным ударам кроў у іх пырскала. Чэх, схапіўшы паляка пад рукі, хацеў яго здушыць, але паляк, падняўшы рукі ўгару, так моцна ўдарыў чэха ў галаву, што з рук ягоных вырваўся і адразу адной рукой схапіўшы [праціўніка] за горла, другой паміж ног, падняў яго ўверх і, страціўшага прытомнасць, кінуў на зямлю, запатрабаваўшы дамоўлены заклад. Апладысменты ўсіх засведчылі перамогу паляка”.31
Напрыканцы варта ўзгадаць яшчэ адзін від паядынкаў, які нагадваў турніры па форме, але, тым не менш, вельмі мала чаго меў з імі па-сутнасці. Гаворка ідзе пра “судовы паядынак”. Падчас яго ісцец і адказчык высвятлялі сваю рацыю са зброяй у руках, прычым жанчынам і нямоглым дазвалялася выстаўляць замест сябе іншых асоб. Падчас судовых паядынкаў ужывалася баявая зброя, выбар якой залежаў ад адказчыка. У адрозненне ад турніраў, колькасць удараў тут не абмяжоўвалася, а бой працягваўся да смерці аднаго з удзельнікаў ці прызнання ім сваёй віны.32
Судовыя паядынкі атрымалі шырокае распаўсюджанне ва ўсёй Еўропе, у тым ліку і ў тых краях, дзе турніры ў сваёй класічнай форме не атрымалі прызнання. Так, напрыклад, яны былі добра вядомыя ў ХVІ ст. у Маскоўскай дзяржаве. Судовыя паядынкі тут звычайна пачыналіся, як у заходнееўрапейскіх турнірах, з сутычкі на коп?ях, пасля чаго праціўнікі пускалі ў ход іншую зброю. Відавочца падзей, пасол германскага імператара Сігізмунд Герберштэйн адзначаў, што “яны могуць выстаўляць замест сябе на паядынках якую заўгодна асобу, так сама і абодва могуць запасціся якой заўгодна зброяй, акрамя пішчалі і лука. Звычайна на іх бываюць падоўжаныя даспехі, часам двайныя, кальчуга, наручы, шлем, кап?ё і нейкае жалеза ў руцэ [накшталт кінжала, але] завостранае з абодвух канцоў, трымаючы яго ў руцэ, яны дзейнічаюць ім так спрытна, што пры любым сутыкненні яно не перашкаджае і не выпадае з рук. Але збольшага яго ўжываюць у пешым баі”.
Адметнасць правядзення судовых паядынкаў у Маскоўскай дзяржаве ў параўнанні з турнірнай практыкай складала і тое, што тут не забаранялася дапамога паядыншчыкам з боку іх паплечнікаў. Па словах Герберштэйна, “У кожнага ж з бакоў ёсць шмат сяброў і прыхільнікаў, гледачоў на полі бою, але ў іх няма ніякай зброі, акрамя калоў, якўя часам і пускаюцца ў справу. Бо калі высветліцца, што што аднаму з тых, што б?ецца, нанесена якая-небудзь крыўда, то абараніць яго збягаюцца ягоныя староннікі, а затым і староннікі яго праціўніка, і такім чынам паміж двума бакамі, да задавальнення гледачоў, завязваецца бой: яны цягаюць адзін аднаго за валасы, б?юцца кулакамі, палкамі і абпаленымі каламі”.33