Камэнтары
Камэнтары
Да гэтай пары гістарычная спадчына Міколы Шкялёнка не выдавалася ў такім поўным аб’ёме. Пераважная большасьць ягоных твораў друкавалася ў 30-х—40-х гадах мінулага стагодзьдзя ў часопісе «Калосьсе» (Вільня) і ў газэце «Раніца» (Бэрлін).
Тэксты твораў падаюцца з захаваньнем аўтарскага правапісу. Храналогія напісаньня артыкулаў не захоўваецца.
1. Bielarus — Litva — Kryvija.
Друкуецца паводле газэты «Раніца», дзе друкаваўся, пачынаючы з 10 красавіка 1941 года і да 18 студзеня 1942 года.
2. Тэрыторыя Беларусі і яе дагістарычнае насельніцтва.
Друкуецца паводле часопіса «Калосьсе», 1938 год, № 2-3.
3. Прадмет беларускае гісторыі.
Друкуецца паводле выданьня: «Запісы Беларускага Навуковага Таварыства». Вільня, 1938, сшытак 1.
4. Сінтэза беларускае гісторыі.
Друкуецца паводле часопіса «Калосьсе», 1938 год, № 4, дзе ўпершыню быў апублікаваны.
5. Аб «Тутэйшых».
Друкуецца паводле кнігі «Беларуская думка ХХ стагодзьдзя», Варшава, 1998, с.362-366. Упершыню быў апублікаваны пад крыптанімам «М.Ш.» у газэце «Беларускі фронт», Вільня, 1939, № 14 ад 15 ліпеня.
6. Да мэтодолёгіі гісторыі Беларусі.
Упершыню быў апублікаваны ў газэце «Раніца», 1942 год, пачынаючы з 20 верасня і заканчваючы 10 студзеня 1943 года.
7. Аб нашым нацыянальным назове.
Друкуецца паводле газэты «Раніца», 1941 год, 15 сакавіка, дзе быў апублікаваны пад крыптанімам «Ш».
8. Да асноў нашае нацыянальнае гордасьці.
Друкуецца паводле газэты «Раніца», 1942, 1 сакавіка, дзе быў апублікаваны пад крыптанімам «Ш».
9. Копныя суды ў Беларусі.
Упершыню быў апублікаваны ў часопісе «Нёман», 1934 год, № 3-5.
10. 400-лецьце Літоўскага Статуту.
Упершыню быў апублікаваны ў часопісе «Студэнцкая думка», 1030 год, № 1.
11.Беларусы і суседзі.
Друкуецца паводле газэты «Беларускі голас» (Канада), 1975 год, сакавік, № 231.
12. Да літоўска-беларускіх адносінаў.
Упершыню быў апублікаваны ў газэце «Беларускі Фронт», № 16(50) ад 15 жніўня 1939 года.
13. Выступленьне на Другім Усебеларускім Кангрэсе ў Менску 27 чэрвеня 1944 года.
Друкуецца паводле выданьня: «Другі Усебеларускі Кангрэс», Мюнхен, 1954 год, с.41-50.
14. Культурнае рабства.
Друкуецца паводле часопіса «Калосьсе», 1939 год, № 1, дзе ўпершыню быў надрукаваны.
15. У трохсотныя ўгодкі сьмерці Вялікага Канцлера Льва Сапегі.
Упершыню быў апублікаваны ў «Запісах Беларускага Навуковага Таварыства», Вільня, 1933 года, сшытак 1.
16. Рэцэнзія.
Друкуецца паводле часопіса «Калосьсе», 1935, № 1.